Аўтамабіль з фанатамі "Зеніта" сутыкнуўся з машынай беларускіх пенсіянераў
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў раёне Заслаўя з удзелам балельшчыкаў "Зеніта" ўвечары 4 лістапада. Чацвёра расіян, якія ехалі ў Мінск на матч БАТЭ - "Зеніт" на аўтамабілі "Таёта-кемры", заблукалі і апынуліся на глухой дарозе. Падчас развароту яны сутыкнуліся з "Фордам-экскортам", у якім ехалі беларускія пенсіянеры. У выніку, траўмы атрымалі кіроўца "Таёты" і 70-гадовая пасажырка "Форда". БЕЛТА паведамляе, што паводле папярэдніх звестак, віноўнікам аварыі з'яўляецца кіроўца-расіянін. Не выключана, што можа быць распачатая крымінальная справа.