Аўтар самай хуткай шайбы на чэмпіянатах свету аказаўся не патрэбны Хэнлану

У ніжнекамскі "Нафтахімік" перайшоў нападаючы хакейнай зборнай Беларусі і мінскага "Дынама" Сяргей Дземагін. Нядаўна ён быў адпраўлены дынамаўскім кіраўніцтвам у фарм-клуб, і расійскі клуб атрымаў магчымасць забраць яго з драфтаў адмоваў. Гэтую інфармацыю "Прессболу" пацвердзіў галоўны трэнер "Нафтахіміка" Ўладзімір Крыкуноў.
Нагадаем, у цяперашнім сезоне Сяргей Дземагін правёў за "Дынама" 7 матчаў, на яго рахунку толькі адна галявая перадача.

На апошнім чэмпіянаце свету Дземагін закінуў самую хуткую шайбу за ўсю гісторыю спаборніцтваў — ужо на 5-й секундзе яна ўляцела ў вароты фінаў (той матч беларусы выйгралі па булітах).