Аўтобусны прыпынак знесла ветрам на праезную частку (фота)
Здарэнне адбылося ў Віцебску ў нядзелю, 6 кастрычніка.
Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", павільён прыпынка прывезлі і ўсталявалі 3 кастрычніка. Аднак канструкцыю не замацавалі, і ўчора парывы ветру вынеслі яго на дарогу. Павільён адтуль прыбралі толькі пасля тэлефанавання на гарачую лінію гарвыканкаму.
