Азаранка і Кірыленка выйгралі тэнісны турнір у Цынцынаці ў парным разрадзе

У фінале парнага разраду тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці беларуска-расійскі дуэт сустракаўся з парай Ліза Рэйманд (ЗША) і Рэна Стабз (Аўстралія). Матч праходзіў у зацятай барацьбе, адзначае "Спорт Беларусь". Гульня завяршылася перамогай Вікторыі Азаранкі і Марыі Кірыленкі – 7:6, 7:6.