Азаранка ў фінале турніру ў Маямі згуляе з першай ракеткай Серэнай Уільямс
Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Маямі. У напружаным паўфінале беларуская тэнісістка перайграла расіянку Святлану Кузняцову — 6:3, 2:6, 7:5.
У рашаючым матчы Азаранка згуляе з першай ракеткай свету амерыканкай Серэнай Уільямс.
Як паведамляе “Прэсбол”, незалежна ад вынікаў гэтага паядынку з наступнага тыдня беларуска зойме 8-ы радок сусветнага рэйтынгу.
У той жа час у фінал прабіўся і Максім Мірны, які выступае ў парным разрадзе разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам.