Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў Цынцынаці, дзе сустрэнецца з Янкавіч

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці. Беларуска не пакінула шанцаў расіянцы Ганне Чакветадзэ, перайграўшы яе ў двух сэтах 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі стане пятая ракетка свету сербка Алена Янкавіч. Нагадаем, Вікторыя Азаранка адзіная прадстаўніца Беларусі, якая дагэтуль працягвае барацьбу ў турніры.

Напярэдадні Цынцынаці пакінула Вольга Гаварцова, якая ў другім крузе саступіла амерыканцы Вінус Уільямс. Выбыла з турніру і Таццяна Пучак.

У стартавым матчы парнага разраду яна разам з украінкай Марыяй Карытцавай саступіла індыйска-італьянскаму дуэту Саня Мірза — Франчэска Ск’явоне.