Бабруйскага чыноўніка арыштавалі за парушэнне жыллёвага заканадаўства
Генеральная пракуратура Беларусі пачала крымінальную справу на аднаго з былых чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама. Яго вінавацяць у парушэнні жыллёвага і зямельнага заканадаўства. Пракурорскія работнікі сцвярджаюць, што былі выяўленыя парушэнні парадку размеркавання кватэр у горадзе. Акрамя таго камерцыйнай арганізацыі быў прадстаўлены практычна бясплатна зямельны ўчастак для будаўніцтва гандлёва- забаўляльнага цэнтра, рынкавы кошт якога складае каля $1 млн.
Па патрабаванні Генпракуратуры Бабруйскім гарвыканкамам адменена неабгрунтаванае рашэнне аб падаванні камерцыйнай арганізацыі без правядзення аўкцыёну 1,5 га землі для будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Цяпер гэты зямельны ўчастак выстаўлены на аўкцыён са стартавым коштам больш за 420 млн рублёў.
"Інтэрфакс"