Бабруйскі завод тармазной апаратуры перайшоў на 3-дзённы працоўны тыдзень
На Бабруйскім заводзе тармазной апаратуры і механізмаў аб`ёмы вытворчасці ўпалі ў два разы. На вытворчасці работнікі занятыя толькі тры дні на тыдзень. Пры гэтым заробкі выплачваюцца ў поўным аб’ёме. Цяжкасці на заводзе яго
кіраўніцтва звязвае з падзеннем попыту на беларускую аўтатэхніку на
замежных рынках. Бабруйскае прадпрыемства вырабляе камплектуючыя да
аўтамабільнай тэхнікі. 70% прадукцыі пастаўляецца на МАЗ.
У Бабруйску адзначаюць, што на Мінскім аўтазаводзе сітуацыя вельмі складаная, а БелАЗ наогул фактычна стаіць.
Цяпер на бабруйскім заводзе спадзяюцца на заказы сельскага машынабудавання, перадае БелаПАН.