Банкі не будуць выкідваць на вуліцу даўжнікоў па іпатэчных крэдытах

Асобаў, якія не плацяць па крэдытах за жытло, будуць высяляць з кватэраў, паведамляе “Камсамолка”. Гэтае пытанне ўздымалася ў чацвер 16 верасня ў часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі прафсаюзаў. На сёння банкі вельмі неахвотна даюць крэдыты на нерухомасць пад заклад набытай маёмасці. Прычына ў тым, што калі чалавек перастае плаціць па крэдыце, яго практычна немагчыма выселіць з закладзенай кватэры, асабліва калі там прапісаныя маленькія дзеці. Праўда, высяляць на вуліцу нікога не будуць. Канкрэтныя механізмы высялення банкі будуць прапісваць у крэдытных дамовах. Напрыклад, калі частка крэдыту ўжо выплачаная, закладзеную кватэру могуць выставіць на продаж. Частка атрыманых грошай ідзе ў банк на скасаванне пазыкі, а даўжнік атрымлівае астатнюю суму і такім чынам можа знайсці сабе таннейшае жытло.