Банкір скраў 62,5 мільёна рублёў, каб кампенсаваць пройгрыш у казіно
У адносінах да 26-гадовага спецыяліста разлікова-касавага цэнтра аднаго з банкаў Гомеля распачата крымінальная справа за "Прысваенне альбо растрату".
Службовец прысвоіў 62,4 мільёна рублёў, каб кампенсаваць пройгрыш у казіно. Як паведамілі ў следчым упраўленні УУС Гомельскага аблвыканкама, з траўня па кастрычнік 2007 года спецыяліст мяняў у пачках з грашыма 50-тысячныя купюры на 500-рублёвыя.
Буйную недастачу выявілі пры правядзенні рэвізіі. Дарэчы, гэты спецыяліст акурат і займаўся тым, што запакоўваў грошы. Пасля таго, як крымінальная справа была распачата, абвінавачаны вярнуў усе грошы. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам, а з банка яго звольнілі.
БЕЛТА