Барацьба за чэмпіянат свету па хакеі каштавала Беларусі 350 тысяч долараў
Беларусь выдаткавала 350 тысяч долараў на барацьбу за права прыняць чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў у інтэрв'ю “Інтэрфаксу”.
Па яго словах, гэтыя грошы лёгка вяртаюцца. Кожны фундатар прапануе суму значна большую за права працаваць на чэмпіянаце.
“Венгрыя, думаю, выдаткавала на сваю заяўку значна больш за нас. Я бачыў, як ішла агітацыя. Мы, напрыклад, толькі прапаноўвалі паспрабаваць бальзам, а яны яшчэ і з сабой давалі, і баршчом кармілі, і пампушкамі... Але, у выніку, усё адно саступілі", — распавёў Навумаў.