Барадзін: Беларусь можа прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію ў кастрычніку
Абхазія і Паўднёвая Асеція могуць увайсці ў "саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі". Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў дзяржсакратар гэтай структуры Павел Барадзін.
На яго думку, гэтыя рэспублікі "змогуць стаць паўнапраўнымі членамі саюзнай дзяржавы да канца бягучага года". Барадзін лічыць, што гэта не супярэчыць ніякім нормам міжнароднага права.
Ён выказаў меркаванне, што прызнанне Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - "зусім магчымы варыянт". Павел Барадзін падкрэсліў, што вырашэнне гэтага пытання мусіць адбыцца ў пачатку кастрычніка, калі пачне працу беларускі парламент.