Баранавіцкі суд прызнаў законнай практыку пабораў за мітынгі і шэсці

30 красавіка суддзя Баранавіцкага гарадскога суда Мікалай Сальмановіч палічыў законнай пастанову Баранавіцкага гарвыканкама. Згодна з ёй, для правядзення мітынгаў і пікетаў неабходна за 6 дзён да акцыі аплаціць паслугі спецаўтабазы, міліцыі, хуткай дапамогі і МНС.  Кошт акцыі можа скласці да некалькіх мільёнаў рублёў. Пастанова была прынятая 17 студзеня 2006 г.

З пазовам да Баранавіцкага гарвыканкаму звярнуліся ў суд мясцовыя актывісты Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч. Актывісты скардзіліся, што пастанова парушае канстытуцыйныя правы грамадзянаў Беларусі.

Сяргей Гоўша заявіў Еўрарадыё: “Згодна з Канстытуцыяй, мы маем права на правядзенне шэсцяў, мітынгаў, іншых акцый. Але калі, напрыклад, “хуткая дапамога” ці спецаўтабаза адмовяць нам у прадастаўленні паслуг, правесці акцыю будзе немагчыма”