Баранавіцкія актывісты ўсклалі кветкі да помнікаў на Дзень Волі
Баранавіцкія дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі да Крыжа памяці ахвяраў сталінізму на вул. Смаленскай, адведалі магілу Аркадзя Блінкоўскага, вядомага грамадскага дзеяча, сацыял-дэмакрата, выдаўца беларускай прэсы. Пасля гэтага прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, Беларускага Хельсінскага камітэту і звычайныя гараджане падаліся на святкаванне Дня волі ў Мінск.