Баранавіцкія актывісты задумалі адзначаць Дзень незалежнасці 27 ліпеня

Грамадскія актывісты з Баранавіч Рыгор Грык, Вячаслаў Болбат і Сяргей Гоўша ўжо падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета, прысвечанага 24-ым  угодкам прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 27 ліпеня 1990 года яе прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі.

Сваёй акцыяй актывісты хочуць нагадаць гараджанам пра гэту значную падзею ў жыцці краіны.У акцыі, якая павінна прайсці ў Старым парку, плануюць узяць удзел 10 чалавек. Копіі заявак у ЖКГ, міліцыю і паліклініку да ліста ў гарвыканкам прыкладзены. Рэакцыя ўладаў на ідэю пакуль невядомая.