Баранавіцкія злодзеі скралі ў нясвіжскага фермера чатыры тоны бульбы

Два жыхары Баранавіцкага раёна сярод белага дня ўзламалі замок у гароднінасховішчы ў вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна. Яны скралі ў фермера чатыры тоны бульбы.
Скрадзеную бульбу зламыснікі адразу ж прадалі жыхару вёскі Падлясейкі. Гаспадар , якога абакралі, ацаніў страты ў 4,8 мільёна рублёў. Цяпер злодзеям пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.