Барысаўскі БАТЭ названы найлепшым клубам свету ў ліпені

Найлепшым футбольным клубам свету ў ліпені названы барысаўскі БАТЭ. З 173-га месца БАТЭ ўзняўся адразу на 93-е! Пра гэта сведчыць сусветны рэйтынг футбольных клубаў, які сёння быў абноўлены Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі. Нагадаем, такому поспеху барысаўчан паспрыялі іх тры перамогі ў кваліфікацыйных гульнях Лігі чэмпіёнаў, асабліва апошняя - над знакамітым бельгійскім "Андэрлехтам" на полі суперніка (2:1).

6 жніўня ў Барысаве адбудзецца другі матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Андэрлехтам". Усе квіткі - амаль 5,5 тыс.- ужо раскупленыя.