Барысаўскі завод "Экран" у верасні яшчэ не працаваў, на іншых — трохдзёнка

Ніводнае з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Барысава не прыступіла ў верасні да нармальнага рэжыму працы. Пра гэта піша "Электронны Барысаў". У рэжыме чатырохдзённага працоўнага тыдня працуе Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ). Першы тыдзень верасня на гэтым прадпрыестве быў трохдзённым.

13 працоўных дзён запланавана адпрацаваць у першым восеньскім месяцы на "Гідраўзмацняльніку". На трохдзёнку перайшоў Барысаўскі завод агрэгатаў, які ўваходзіць у вытворчае аб'яднанне "Мінскі маторны завод". Калектыў навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Экран"  у верасні ўвогуле яшчэ не выходзіў на працу.
 
На гэтых прадпрыемствах, дзе занята больш за дзесяці тысяч барысаўчан, дні змушаных прастояў павінны аплочвацца з разліку дзвюх трацін тарыфнай стаўкі або акладу. Аднак, паводле інфармацыі завадчан, практычна ўсюды адміністрацыя прадпрыемстваў змушае браць адпачынкі рознай працягласці за свой кошт "па ўласным жаданні".