БАТЭ апусціўся на 10 пазіцый у рэйтынгу лепшых футбольных клубаў свету

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі апублікавала чарговы рэйтынг 350 лепшых футбольных клубаў планеты, паведамляе “Тэлеграф”. Каманды ацэньваліся за перыяд з 1 сакавіка 2007 года па 28 лютага 2007 года. Адзіным прадстаўніком Беларусі ў гэтым спісе з'яўляецца БАТЭ, які апусціўся на 10 радкоў і заняў 153 месца ў сусветным рэйтынгу.

На першае месца ў спісе падняўся лонданскі "Чэлсі". Другое месца цяпер займае італьянскі "Мілан". Іспанская "Севілля" на трэцяй пазіцыі. Лепшым з клубаў з постсавецкай прасторы па-ранейшаму застаецца данецкі "Шахцёр", аднак у параўнанні з папярэдняй версіяй рэйтынгу "гарнякі" страцілі 14 пазіцый і размясціліся на 37 радку.

Клуб Аляксандра Глеба лонданскі “Арсенал” займае 10 радок.