БАТЭ ў сусветным клубным рэйтынгу абышоў усе расійскія клубы акрамя Зеніта
Барысаўскі БАТЭ ў новым рэйтынгу лепшых клубаў свету падняўся на 11 пунктаў і займае цяпер 64-ы радок.
Такія звесткі сёння апублікавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі. Сярод каманд з краін СНД беларускі клуб саступае толькі кіеўскаму “Дынама” (17-е месца), данецкаму “Шахцёру” (28) і расійскаму “Зеніту” (39). У першую сотню патрапілі таксама маскоўскі ЦСКА (67), узбекскі “Бунедкор” і харкаўскі “Металіст” (89). Чэмпіён Расіі “Рубін” заняў 305-е месца. Узначаліў рэйтынг англійскі “Манчэсцер Юнайтэд”, на другім месцы “Баварыя”, трэцім — “Ліверпуль”. “Барселона” Аляксандра Глеба апынулася на 4-м радку.
1. “Манчэсцер Юнайтэд”
2. “Баварыя”
3. “Ліверпуль”
4. “Барселона”
…
17. “Дынамо” (Кіеў)
28. “Шахцёр” (Данецк)
39. “Зеніт” (Расія)
64. БАТЭ
67. ЦСКА (Расія)
70. Бунедкор (Узбекістан)
89. “Металіст” (Харкаў)
135. “Спартак” (Масква)
240. ФК “Масква”
271. “Амкар” (Расія)
305. “Рубін” (Расія)
308. “Дынама” (Масква).