База дадзеных невыяздных запрацавала, але АВІРы сёння не працуюць

Учора Еўрарадыё расказала, што ў АВІРах Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў увесь дзень не працавала база дадзеных невыяздных, хоць у памежнікаў яна адкрывалася без усялякіх праблем.

Сёння раніцай Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці змянілася нешта і патэлефанавала ў Фрунзенскі АВІР:

АВІР Фрунзенскага раёна: "Сёння база працуе, але сёння ў нас зачынены будынак і няма прыёму. Прыходзьце заўтра аб 11-й гадзіне".

У АВІРы Цэнтральнага раёна таксама запэўнілі, што заўтра ўсё будзе добра.

АВІР Цэнтральнага раёна: "Сёння мы не працуем, але заўтра ўсё будзе добра. Учора быў першы раз, калі база не адкрывалася".