Беларусь атрымае газ па $128, калі прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію?

Сёння ў Маскве адбудуцца перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Лукашэнка выправіўся ў суседнюю краіну, каб пераканаць расійскага калегу пайсці на істотныя фінансавыя саступкі Беларусі. Як адзначае газета "КоммерсантЪ", мэта паездкі — захаваць кошт на газ на цяперашнім узроўні ($128 за тысячу кубаметраў) і даць афіцыйнаму Мінску шматмільярдны рублёвы крэдыт.

Расійскае выданне адзначае, што Лукашэнка можа атрымаць станоўчы адказ, калі нарэшце прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама саступіць "Газпрому" кантрольны пакет акцый ААТ "Белтрансгаз".