Беларус Царэвіч стаў 7-м у практыкаванні на перакладзіне на чэмпіянаце свету
У Лондане завяршыўся 41-ы чэмпіянат міру па спартовай гімнастыцы, які праходзіў з 13 па 18 кастрычніка. Найлепшым з беларускіх атлетаў стаў 22-гадовы Аляксандр Царэві. Як инфармуе БЕЛТА, у фінале практыкавання на перакладзіне ён заняў 7-е месца, атрымаўшы ад суддзяў 14,375 бала. Чэмпіёнам свету стаў кітаец Цзоў Каі — 16,150, срэбра ў галандца Эпке Зондэрланда — 15,825, бронза ў італьянца Ігара Касіны — 15,625.
Аляксандр Царэвіч стаў адзіным з нашых суайчыннікаў, каму ўдалося прабіцца ў фінальную васьмёрку на асобных снарадах. Ён таксама нядрэнна выступіў у яшчэ двух відах практыкаванняў. На брусах Царэвіч стаў 13-м, а на кані — 11-м.
У фінал шматбор'я, куды кваліфікуюцца 24 найлепшыя гімнасты, трапіў юны беларускі атлет Арцём Быкаў. У выніку ў фінале Быкаў размясціўся на 22-й пазіцыі.
Агулам у мужчынскай кваліфікацыі выступілі 247 гімнастаў з 67 краін.