Беларусь цягам года плануе атрымаць каля 4 млн т венесуэльскай нафты
У Беларусь у бліжэйшыя 12 месяцаў плануецца паставіць 4 млн т венесуэльскай нафты. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, заявіў намеснік дырэктара "Беларускай нафтавай кампаніі" Аляксандр Дзямідаў. Па яго словах, у далейшым плануецца павялічыць пастаўкі венесуэльскай нафты да 10 млн т у год.
Цяпер на Мазырскім НПЗ завяршаецца перапрацоўка першай партыі нафты з Венесуэлы ў аб'ёме 80 тыс. т. Хутчэй за ўсё, другая партыя нафты будзе дастаўленая па ўжо адпрацаванай схеме - танкерам у порт "Адэса" і далей па чыгунцы.