Беларус ехаў з оперы на грузавіку, палякі аштрафавалі яго на 6 тысяч долараў
Незвычайнае здарэнне адбылося з жыхаром Магілёва ў Польшчы.
Ён купіў білет у Варшаўскую оперу, атрымаў візу з пазнакай "культура", схадзіў на спектакль. А пасля гэтага беларус купіў... грузавік "Сканія" за 136 тысяч еўра.
Калі польскія памежнікі пабачылі яго за рулём фуры, яны палічылі, што мэта візы не адпавядае сапраўднасці. Справу магілёўца накіравалі ў суд, які аштрафаваў яго на 20 тысяч злотых (больш за 6 тысяч долараў), інфармуе газета "Вечерний Гродно".