Беларусь хоча спрасціць выдачу візаў турыстам з Еўрасаюзу, ЗША і Японіі
Міністэрства спорту і турызму Беларусі выступае за спрашчэнне візавага рэжыму для турыстаў з Еўрасаюза, Японіі ды ЗША. Як заявіў супрацоўнік міністэрства Вадзім Кармазін, у сваю чаргу Беларусь чакае такіх самых дзеянняў ад іншых краін. Кармазін: "Што да такіх прыгранічных краін, як Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, то ўжо ў 2007 годзе быў спрошчаны візавы рэжым для іх: 25 еўра каштуе віза для грамадзян гэтых краін у Беларусь. Гэта значыць, змяншаем мы кошты. Міністэрства замежных спраў чакае парытэтных мер з боку Еўрасаюза".
Дарэчы, паводле афіцыйных звестак у 2010 годзе Беларусь наведалі 4,1 млн замежнікаў. Гэта прыкладна на 20% больш, чым у 2009 годзе.
Дарэчы, паводле афіцыйных звестак у 2010 годзе Беларусь наведалі 4,1 млн замежнікаў. Гэта прыкладна на 20% больш, чым у 2009 годзе.