Беларусь хоча ўступіць ў Сусветную гандлёвую арганізацыю з дапамогай ЕС

Беларусь прыступае да перамоваў з Еўрасаюзам аб умовах уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. У Міністэрстве замежных спраў нашай краіны заяўляюць, што краіны ЕС будуць адыгрываць у вырашэнні гэтага пытання вырашальную ролю. Беларуссю ўжо падпісаныя двухбаковыя пратаколы аб далучэнні да СГА з дзесяцю дзяржавамі.

Цяпер асноўная ўвага будзе надавацца перамовам з Паўднёвай Карэяй, Бразіліяй, Нарвегіяй і ЗША, інфармуе тэлеканал ОНТ.