Беларусь і Кітай створаць супольны Парк высокіх тэхналогіяў?

Беларусь і кітайская правінцыя Гуандун вывучаюць магчымасці стварэння сумеснага парку высокіх тэхналогіяў. Пра са спасылкай на старшыню Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Ігара Войтава паведамляе БелТА. "Пытанне абмяркоўваецца, мы мусім вырашыць, як развіваць гэты парк, якія кірункі абраць", — распавёў кіраўнік дзяржкамітэта. Усе гэтыя пытанні будуць разгледжаныя на працягу Тыдня навукі і тэхнікі правінцыі Гуандун, якая праходзіць у Мінску з 23 па 27 ліпеня.

Па словах чыноўніка, правінцыя Гуандун — самая буйная ў КНР і самая высокатэхналагічная. Аб'ём вытворчасці прадукцыі на экспарт перавышае 300 мільярдаў долараў.