Беларусь і Расія ўзгаднілі аб'ём паставак газу, але цана пакуль невядомая

Беларусь і Расія дамовіліся пра пастаўкі ў 2009 годзе расійскага газу ў аб'ёме 21,8 млрд куб. м і электраэнергіі ў аб'ёме 5 млрд кВт/г. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц па выніках 34-га паседжання Электраэнергетычнага савета СНД. Паводле яго словаў, аб'ём паставак газу ў наступным годзе ўжо ўзгоднены, аднак яго цана яшчэ невядомая і будзе вырашацца на перамовах. Што датычыць электраэнергіі, дык са згаданых 5 млрд кВт/г 2 мільярды - гэта гарантаваныя пастаўкі, а 3 мільярды кВт/г - пастаўкі, якія будуць здзяйсняцца пры эканамічнай эфектыўнасці, інфармуе агенцтва "Новый Регион".