Беларусь і Украіна паміж цывілізацыяй і таталітарызмам: дыскусія на Еўрарадыё

Беларусь, Украіна і Расія паміж імі / Еўрарадыё
Беларусь, Украіна і Расія паміж імі / Еўрарадыё

Украіна і Беларусь — краіны, па якіх праходзіць мяжа паміж дэмакратыяй і дыктатурай, цывілізацыяй і таталітарызмам. Пастаяннае пачуццё страху, дэманстратыўныя рэпрэсіі, навязаная бездапаможнасць — гэтыя інструменты прыгнёту грамадзянскай супольнасці адточваліся ў нашых краінах гадамі.

Рэпрэсіі ў Беларусі, у Крыме і на Данбасе працягваюцца. Побач агрэсіўная Расія, дзе рэпрэсіўныя практыкі таксама звычайныя. Як украінская і беларуская грамадзянская супольнасць могуць паўплываць на гэтую сітуацыю? Сёння мы транслюем дыскусію пра гэта.

У ёй удзельнічаюць:

Алена Падалян і Антон Мароз з ГА "Фарпост" (Украіна);
Аляксандра Раманцова з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" (Украіна);
Аляксей Францкевіч з "Беларускага крызіснага цэнтра "Львоў" (Беларусы ва Украіне);
Павел Сапелка з "Вясны" (Беларусь).

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.