Беларусь не будзе купляць за мяжой не толькі камбайны, але і газетную паперу
На паперы айчыннай вытворчасці пачнуць выходзіць беларускія газеты з пачатку 2008 года. Ужо ў сярэдзіне снежня пачнецца вытворчасць на папяровым заводзе ў Шклове. Дзяржава яго будавала некалькі гадоў, выдаткаваўшы значныя сродкі. За
злоўжыванні быў арыштаваны першы дырэктар прадпрыемства.
Паведамляецца, што завод будуецца ў адпаведнасці з найноўшымі тэхналогіямі. Праўда, з-за недахопу сваіх спецыялістаў, даводзіцца задзейнічаць інжынераў з Аўстрыі, Фінляндыі і Італіі.
Шклоўскае прадпрыемства мусіць цалкам забяспечыць патрэбнасці беларускіх друкаваных выданняў, паведамляе ОНТ.