Беларус павесіўся ў ізалятары ў Калінінградскай вобласці Расіі
У курортным горадзе Светлагорску Калінінградскай вобласці Расіі павесіўся 29-гадовы грамадзянін Беларусі, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за адміністрацыйнае правапарушэнне.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum, ён звёў рахункі з жыццём у камеры адміністрацыйна затрыманых у гарадскім аддзеле міліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пятлю мужчына зрабіў са сваіх нагавіц. Цяпер праходзіць расследаванне абставінаў гэтага трагічнага здарэння.