Беларусь скарачае закупкі расійскай электраэнергіі на карысць украінскай

Кампанія “Белэнерга” паведаміла пра гатоўнасць прыняць прапанову Міністэрства паліва і энэргетыкі Украіны аб пакупцы электраэнергіі па коштах унутранага ўкраінскага рынку — 0,049 долара за кВт/гадзіну.  Пры гэтым скарачаюцца закупкі электраэнергіі ў Расіі, якая прадае яе трохі танней — па 0,042 долара за кВт/гадзіну (электраэнергію нам прадае расійская кампанія “Интер РАО ЕЭС”). Афіцыйна гэтае рашэнне пакуль не тлумачыцца.

Нагадаем, раней Міністэрства паліва і энэргетыкі Украіны заяўляла, што беларусы плануюць адмовіцца ад пакупкі ўкраінскай электраэнергіі. Беларусь купляла яе нерэгулярна, у тых выпадках, калі ва Украіны былі яе лішкі, што прадаваліся амаль у два разы танней.

Пасля таго, як лішкаў не стала, нашай краіне было прапанавана набываць электраэнергію па коштах ўнутранага ўкраінскага рынка. Зараз беларускі бок разглядае два варыняты закупкі энергіі — альбо поўны, альбо частковы пераход на імпарт з Украіны.

У першым выпадку наша краіна заплаціць каля 40-45 мільёнаў долараў, у другім — у два разы меней.

http://ua.kommersant.ru