Беларус стаў чэмпіёнам свету ў пад'ёме па штурмавой лесвіцы
Беларус Аляксандр Цішкоўскі перамог на V чэмпіянаце свету сярод пажарных і ратавальнікаў, які праходзіць у сталіцы Башкірыі Уфе. У практыкаванні па пад'ёме па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверху яму не было роўных. Прычым, Цішкоўскі палепшыў сваё дасягненне 2008 года на 17 сотых секунды — цяпер найлепшы сусветны час — 12,95 секунды.
У фінал таксама прабіліся беларус Сяргей Судакоў (ён заваяваў "бронзу") і двое расіян, паведамляе агенцтва "Башинформ".
13 верасня на чэмпіянаце будуць разыграныя два камплекты ўзнагарод — у пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі і ў пажарнай эстафеце 4 па 100 метраў.