Беларус Сяргей Ляховіч таксама хоча пабіць расіяніна Мікалая Валуева
Экс-чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе па версіі WBO беларус Сяргей Ляховіч можа сустрэцца з іншым былым уладальнікам чэмпіёнскага звання расіянінам Мікалаем Валуевым.
Пра гэта паведаміў менеджэр Ляховіча Івайла Готцаў. Паводле яго словаў, беларускі баксёр сябе адчувае выдатна, цалкам аднавіўся ад траўмаў і гатовы неўзабаве выйсці на рынг, каб вярнуць сабе званне чэмпіёна. Менеджэр Ляховіча мяркуе, што паядынак з Валуевым можа адбыцца ўжо восенню.
Нагадаем, Валуеў па-ранейшаму займае першы радок у рэйтынгу WBA, не гледзячы на тое, што ў красавіку пазбавіўся чэмпіёнскага звання. Яго пабіў узбекскі баксёр Руслан Чагаеў, які быў лягчэйшы за расіяніна на 41 кілаграм.
http://bokc.org