Беларус Сяргей Рутэнка стаў пераможцам гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Беларус Сяргей Рутэнка ў складзе іспанскага клуба "Сьюдат-Рэаль" стаў пераможцам гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па суме дзвюх фінальных гульняў іспанская дружына, у якой адну з вядучых роляў адыгрывае Рутэнка, перамагла нямецкі "Кіль"— 34:39 і 33:27.
27-гадовы беларус у гэтых матчах закінуў 6 мячоў. БЕЛТА нагадвае, што неўзабаве Сяргей Рутэнка, магчыма, будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі.