Беларус Уладзімір Дзянісаў прыступіў да трэніровак у “Вашынгтон Кэпіталз”

Беларускі абаронца Ўладзімір Дзянісаў распачаў трэніроўкі ў клубе НХЛ “Вашынгтон Кэпіталз”.

Трэніровачны лагер амерыканскага клуба падзелены на тры каманды, у кожнай з якіх 22 чалавекі. Змагацца за месца ў асноўным складзе беларускі абаронца будзе ў трэцяй камандзе.