Беларус Віктар Зуеў пераадолеў першы круг на чэмпіянаце свету па боксе
У першы дзень 15-га чэмпіянату свету па боксе на рынг выходзілі два беларускія баксёры. Але паспяхова адолець першы круг удалося толькі аднаму з іх — Віктару Зуеву. Як паведамляе БЕЛТА, віцэ-чэмпіён афінскай Алімпіяды-2004 Віктар Зуеў (у катэгорыі звыш 91 кг) па ачках узяў верх над канадцам Дзідзье Бенсам — 14:4. Сапернікам Зуева на другой стадыі 7 верасня стане харват Марка Тамашовіч, які пачаў турнір з перамогі над прадстаўніком Ірландыі Кэталам Макмонаглам (14:5).
Дэбютант зборнай Беларусі Міхаіл Бакатура (64 кг) саступіў у стартавым паядынку Фрэнкі Гомесу з ЗША – 4:18 і завяршыў выступ на турніры.
2 верасня стартуюць яшчэ тры беларускія спартоўцы. Хаважы Хацыгава (54 кг) чакае сустрэча з прадстаўніком Манголіі Ідэрхуу Энхжаргалам, Вазген Сафар'янц (60 кг) пазмагаецца з камерунцам Ашэлем Апье, а Мікалай Весялоў (75 кг) — з Натанам Маківенам з Новай Зеландыі.
Таксама тры баксёры ўступяць у змаганне 3 верасня. Міхаіл Бернадскі (57 кг) выйдзе на рынг супраць Міхала Худэцкага з Польшчы, Магамеду Нурудзінаву (69 кг) будзе процістаяць Нікалай Кодзін з Фінляндыі, а Рамазан Магамедаў (да 91 кг) сустрэнецца з Энтані Боя з Камеруна.
Яшчэ для дваіх беларускіх спартоўцаў стартавым днём стане 4 верасня. Бата-Мунка Ванкееў (51 кг) пачне барацьбу адразу з другога раўнда, дзе яго апанентам будзе Роні Беблік з Нямеччыны, а сапернікам Сяргея Карнеева (81 кг) стане харват Хрвое Шэп.
На чэмпіянаце свету па боксе, які пачаўся 1 верасня ў італьянскім Мілане, выступяць 553 спартоўцы з 144 краін.