Беларус заваяваў срэбра на этапе Кубка свету па фрыстайле

Беларускі фрыстайліст Цімафей Слівец заваяваў "срэбра" ў акрабатыцы на этапе Кубка свету ў Канадзе.
Ён саступіў менш за 2 балы канадцу Сціву Омішлу, які заваяваў "золата". Слівец паказаў найлепшы вынік сярод сваіх суайчыннікаў і на мінулым этапе Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе, калі быў шостым. Адзначым, што на гэты раз Дзмітрый Дашчынскі быў 17-м, Дзяніс Восіпаў - 23-м, а Аляксей Грышын - 26-м.

Такім чынам, у агульным заліку Цімафей Слівец абышоў ранейшага лідэра сярод беларусаў Аляксея Грышына і займае цяпер 10-е месца. У Грышына - 11-е месца, у Дашчынскага - 25-е, у Восіпава - 36-е, у Антона Кушніра - 61-е.

БЕЛТА