Беларус змагаўся з украінскімі пагранічнікамі з дапамогай прыёмаў дзюдо
Украінскія пагранічнікі на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці спрабавалі затрымаць беларускага кантрабандыста, але сустрэлі неспадзяваны супраціў. Хлопец збіраўся пераправіць праз мяжу ў Беларусь два скутэра “Дэфіант”,
але не дайшоў да яе 200 метраў. Ад пагранічнікаў, якія выскачылі з
засады, ён адбіўся з дапамогай прыёмаў дзюдо і спрабаваў уцячы на адным
са скутэраў.
Украінцы пачалі страляць у паветра, а пасля спусцілі службовага сабаку, які і спыніў беларуса. Высветлілася, што затрыманы з’яўляецца жыхаром вёскі Новая Гута Гомельскага раёна. Раней яго неаднаразова затрымлівалі за незаконную перавозку праз мяжу тавараў і грузаў.
Лёс кантрабандыста вырашыць украінскі суд, а яго скутэры перадалі мытнікам.
Белорусские новости