Беларуса Арсеня Ваўка, які знік у гарах, пачала шукаць крымская міліцыя

Крымская міліцыя распачала вышуковую справу па факце знікнення беларускага турыста ў гарах у раёне Гурзуфа.  25-гадовы мінчук Арсень Воўк знік 6 жніўня на паўднёвых схілах гары Бабуган-Яйлы. Яго пошукам займалася каля 100 чалавек, якіх у цяжкадаступныя месцы гор дастаўляў верталёт.

Зараз міліцыянты распачалі апытанне мясцовых жыхароў. Інфармацыя пра тое, што беларуса бачылі ў кавярні аднаго з горных пасёлкаў, не пацвердзілася.

БелаПАН