Беларусі не патрэбны крэдыты на аплату расійскага газу, заяўляе Мінфін

Беларусь не мае патрэбы ў расійскіх крэдытах для аплаты за газ. Пра гэта 21 студзеня заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і прыбыткаў Міністэрства фінансаў Дзмітрый Кійко.

Кійко: "Такая вострая праблема са своечасовай аплатай за расійскі газ зараз не стаіць. У прынцыпе, бюджэт 2011 года запланаваны з улікам неабходнасці своечасовага пагашэння плацяжоў па газе. У тым ліку з улікам росту яго кошту. Таму вострай неабходнасці браць на гэтыя мэты дзяржаўны крэдыт пакуль няма".