Беларуска Гаварцова прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніра ў ЗША

Беларуска Вольга Гаварцова прайграла чвэрцьфінальны матч на тэнісным турніры ў Стэнфардзе (ЗША).  За пуцёўку ў паўфінал яна змагалася з трэцім нумарам пасеву Даніэлай Гантуховай са Славакіі. Сустрэча працягвалася паўтары гадзіны  і з трэцяга матчбола завяршылася перамогай 12-й ракеткі свету — 7:5, 6:3.

Прессбол