Беларуска Кацярына Дзегалевіч выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў ЗША

Беларуская тэнісістка Кацярына Дзегалевіч паспяхова стартавала ў спаборніцтвах парнага разраду турніру ў амерыканскім Порта Ведра Біч. Як інфармуе БЕЛТА, прызавы фонд спаборніцтваў складае $220 тыс. Разам з канадкай Мары-Іў Пелецье беларуска перамагла дацкі тандэм Майлоў Эйдэсгаард - Каралін Вазняцкі - 6:2, 6:1.

Яшчэ адна наша суайчынніца Таццяна Пучак у пары з турэцкай тэнісісткай Іпек Сенаглу прайграла ў стартавым матчы інтэрнацыянальнаму дуэту Сара Боруэл (Вялікабрытанія) - Ракель Копс-Джонс (ЗША) - 3:6, 4:6.

Беларуска Вольга Гаварцова, якая выступае на гэтым турніры з расіянкай Алай Кудраўцавай, у першым матчы сустрэнецца з чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыкавай і немкай Джуліяй Гоергес. У адзіночным разрадзе Гаварцова сустрэнецца з украінкай Аленай Бандарэнка.

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёння правядзе першы паядынак у адзіночным разрадзе на турніры ў іспанскай Марбелье (прызавы фонд - $220 тыс.). Суперніцай нашай спартоўкі будзе прадстаўніца Аўстрыі Івон Майсбюргер.

Турніры ў Іспаніі ды ЗША завершацца ў нядзелю, 11 красавіка.