Беларуска Надзея Астапчук заваявала “срэбра” на чэмпіянаце свету ў Японіі
Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук заваявала “срэбра” на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі. Яе вынік – 20,48 метра. На шэсць сантыметраў далей кінула ядро Валеры Вілі з Новай Зеландыі. Ёй
і дастаўся залаты медаль. Яшчэ адна беларуска Яніна
Карольчык-Правалінская ў лік прызёраў не трапіла (яна толькі 10-я).
Нагадаем, што ў кваліфікацыі Астапчук паказала толькі 12 вынік, а Карольчык-Правалінская была восьмай.
Нагадаем, што ў кваліфікацыі Астапчук паказала толькі 12 вынік, а Карольчык-Правалінская была восьмай.