Беларуска стала пятай на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука

Алена Кузняцова стала пятай на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука, які прайшоў у італьянскім Раверэта. З усіх беларусаў яна адна здолела дайсці да чвэрцьфіналу, дзе прайграла турчанцы Бегунхан Унсал. Астатнія беларускія стралкі не дайшлі да 1/8 фіналу, паведамляе "Беларускі партызан". У мужчын Мікалай Марусаў і Максім Кунда прайгралі ў 1/16 фіналу, а Антон Прылепаў прайграў у стартавым матчы. У жанчын Кацярына Цімафеева і Юлія Равінец патрывалі паразу на старце турніру. У камандных спаборніцтвах у мужчынскім, жаночым і змяшаным разрадах беларусы прайгралі ў стартавых матчах турніру.