Беларуска Таццяна Пучак выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў ЗША

Беларуская тэнісістка Таццяна Пучак паспяхова пераадолела кваліфікацыйны бар'ер на вялікім турніры ў Маямі (ЗША). У другім матчы кваліфікацыйнага раунда наша суайчынніца ўпэўнена перагуляла прадстаўніцу Кітая Мень Юны ў двух сэтах - 6:0, 6:2. У першым крузе Таццяна перагуляла Су-Вей Хі - 7:5, 6:4.

Што тычыцца лідэра мужчынскай зборнай Беларусі Максіма Мірнага, то ён не змог прабіцца ў асноўную сетку адзінкавага разраду на гэтым турніры, саступіўшы ў першым крузе кваліфікацыі швейцарцу Стэфану Болю - 4:6, 2:6. Нагадаем, што 11-13 красавіка мужчынскія каманды Беларусі і Швейцарыі правядуць у Мінску матч за выхад у плэй-офф Сусветнай групы Кубка Дэвіса

БелТА