Беларускае дакументальнае кіно паказваюць на буйным еўрапейскім фестывалі

На Міжнародны фестываль дакумэнтальнага кіно ў Амстэрдаме сёлета запрошана карціна рэжысёра Алега Дашкевіча “Журналісты”. Фільм распавядае гісторыі з жыцця і працы беларускіх журналістаў. Сярод герояў карціны — вядомыя журналісты незалежных выданняў: Святлана Калінкіна, Славамір Адамовіч, Таццяна Снітко ды іншыя. Гаспадары фестывалю запланавалі тры паказы фільму. Адзін з іх ужо адбыўся 23 лістапада і выклікаў вялікую цікавасць. Пасля паказу адбылася працяглая дыскусія.

Стала вядома, што арганізацыя “Міжнародная амністыя” ўключыла фільм Алега Дашкевіча ў праграму свайго штогадовага конкурсу.

nn.by