Беларускага апазіцыянера ледзь не дэпартавалі з Францыі
Беларускі апазіцыянер Віктар Брэль, якому адмовілі ў палітычным прытулку ў Францыі, у апошнюю хвіліну пазбегнуў дэпартацыі. Яго выратавала дапамога Еўрапейскага суда па правах чалавека. Віктар Брэль быў ужо ў парыжскім аэрапорце, адкуль павінен быў вылятаць у Беларусь, калі з’явіліся прадстаўнікі суда і спынілі працэс дэпартацыі.
Апазіцыянер уцёк у Францыю два гады таму пасля таго, як у Беларусі яму пагражалі смерцю. Аднак французскія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак Віктару, яго жонцы і 4-гадовай дачцэ.
Два дні таму апазіцыянер выслаў з дэпартацыйнага арышту факс у Страсбург. У паведамленні ён напісаў, што калі вернецца ў Беларусь, то яго чакае пераслед. Імгненная рэакцыя Еўрапейскага суда па правах чалавека выратавала сям’ю Брэляў ад дэпартацыі.
Польскае радыё