Беларускаму футбалісту Мікалаю Рындзюку ўручылі Кубак Латвіі
Футбольны Кубак Латвіі ўручылі беларусу Мікалаю Рындзюку. Гэта здарылася пасля таго, як даўгаўпілская "Даўгава" ў Рызе ў фінале перамагла "Вентспілс" - 1:1, пенальці - 3:0. Рындзюк адгуляў за "Даўгаву" ўсе 120 хвілінаў матчу і рэалізаваў адзін
з пенальці. Паколькі беларус з'яўляецца капітанам каманды, яму і
даверылі ганаровы трафей, інфармуе "Прессбол".